Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На Дзень Волі (і інаўгурацыі Лукашэнкі) для астатняга свету заблакуюць частку беларускіх сайтаў і сэрвісаў
  2. Зеленский рассказал подробности встречи с Трампом, когда все закончилось спором и перепалкой
  3. Не папросяць майку ў Раналду. Зборная Беларусі па футболе даведалася апошняга суперніка па адборы на чэмпіянат свету
  4. Эксперты рассказали о том, что происходит на фронте, пока в Эр-Рияде США, Украина и Россия обсуждают условия прекращения огня
  5. Адзін з чыноўнікаў адказаў на пытанне, ці будуць зноў павышаць пенсійны ўзрост
  6. Новаўвядзенні для кіроўцаў і кліентаў мабільных аператараў, з'яўленне камісіі па валюце і карэктаванні для гандлю. Што зменіцца ў красавіку
  7. Беларусам предлагают купить билеты на концерт суперзвезды 2000-х в Минске. В объявлении есть момент, который настораживает. Рассказываем
  8. «Они вот прямо между домов падают». Карпенков рассказал, что дроны в Беларуси падают практически каждую неделю и взрываются в полях
  9. У Польшчы падлічылі, колькі беларусаў цяпер можа жыць у краіне. Дадзеныя ўражваюць
  10. Помните дрифт с Тилем Швайгером от IT-холдинга? Теперь команда жалуется
  11. Ці ўбачаць беларусы даляр зноў па тры рублі? Прагноз па валютах
  12. «Это очень все опасно». Украинка рассказала о «фильтрации» при въезде в Беларусь
Читать по-русски


Прапагандыст Юрый Васкрасенскі заявіў, што былая палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна пасля выхаду на волю спрабавала вярнуцца на БТ, але атрымала адмову ад кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта. «Наша Ніва» спытала ў Ксеніі, як было на самай справе.

Ксения Луцкина. Фото: личный архив
Ксенія Луцкіна. Фота: асабісты архіў

Юрый Васкрасенскі сцвярджае, што пасля выхаду на волю Луцкіна хутка з ім звязалася:

«У полі яе інтарэсаў было працаўладкаванне назад на БТ, на любую пасаду і пазіцыю, асабліва ў сувязі са стартам новага перспектыўнага, паводле яе словаў, праекта — „Першага інфармацыйнага“. Сабраўшы рэшткі эмпатыі, я звярнуўся да кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі з просьбай прыняць Ксенію назад, на што атрымаў прынцыповы адказ.

Іван Міхайлавіч [Эйсмант], чалавек не менш эмпатычны, аказаўся больш дальнабачным: <…> „Не возьмем нават прыбіральшчыцай! І калектыў не прыме, і здрадзіць праз месяц!“»

Ксенія расказала «Нашай Ніве», што сустрэча з Васкрасенскім у яе сапраўды была, але ў астатнім ягоная заява — хлусня і яна не бачыць сэнсу гэта каментаваць. Паводле Ксеніі, насамрэч гэта Васкрасенскі прапаноўваў ёй працу на БТ:

«Я не бачу сябе ў сучаснай Белтэлерадыёкампаніі, пра што яму і сказала. Праца на „Першым інфармацыйным“ — гэта смешна. Калі чалавек не знаёмы з Крымінальным кодэксам, хочацца нагадаць яму, што існуе артыкул пра паклёп», — сказала Луцкіна.

Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну ў верасні 2022 года асудзілі на восем гадоў калоніі па справе пра «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады» (арт. 357 КК).

Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай. У СІЗА ў яе пагоршылася здароўе, расла пухліна ў мозгу. Пры гэтым пракурор не знайшоў падставаў для замены ёй абранай меры на мякчэйшую.

У жніўні мінулага года Ксенію памілавалі. Пасля гэтага яна пакінула Беларусь.