Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  10. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  11. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
Читать по-русски


/

У міністра працы і сацыяльнай абароны Наталлі Паўлючэнка спыталі, якая сітуацыя на рынку працы ў Беларусі. «У цэлым устойліва развіваецца, захоўваючы баланс паміж патрэбамі эканомікі і працоўным патэнцыялам краіны», — заявіла чыноўніца. Нагадаем, у цэлым па краіне колькасць вакансій набліжаецца да адзнакі 200 тысяч.

Министр труда и соцзащиты Наталия Павлюченко в эфире "Беларусь-1", 16 июня 2024 года. Скришнот: видео "Беларусь-1"
Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка ў эфіры «Беларусь 1», 16 чэрвеня 2024 года. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

— Найбольшы попыт адзначаецца на рабочыя спецыяльнасці. Так, паводле звестак на канец сакавіка, у агульнарэспубліканскім банку вакансій зарэгістравана каля 190 тыс. працоўных месцаў, і 70% з іх прыпадае на рабочыя спецыяльнасці. Напрыклад, у вытворчым сектары асабліва запатрабаваныя электраманцёры, слесары, зваршчыкі, — заявіла Наталля Паўлючэнка ў інтэрв'ю 1prof.by.

Паводле яе, у сферы паслуг найбольшы попыт на прадаўцоў, кіроўцаў, работнікаў бытавога абслугоўвання. «То-бок сёння адзначаецца ўстойлівы попыт на так званыя масавыя прафесіі, якія запатрабаваныя ў розных галінах эканомікі», — удакладніла міністр.

— На фоне дэфіцыту кадраў па-ранейшаму назіраецца адток эканамічна актыўнага насельніцтва, асабліва з глыбінкі. Нашая краіна спрашчае ўмовы прыёму на працу замежнікаў. Як захаваць неабходны баланс: не страціць сваіх кваліфікаваных спецыялістаў і прыцягнуць менавіта тых працоўных мігрантаў, у якіх мае патрэбу эканоміка? — спыталі Наталлю Паўлючэнка.

— Як я ўжо сказала, попыт на працоўную сілу расце. Для кадравага забяспечання эканомікі краіны неабходна шукаць дадатковыя крыніцы. Гэта паслужыла прычынай унясення змяненняў у заканадаўства пра міграцыю, якія прадугледжваюць прыцягненне кадраў з-за мяжы. З 2023-га нашае міністэрства вызначае пералік прафесій, на якія прыцягваюцца замежнікі без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы. Мы пачыналі з пяці прафесій рабочых і пяці пасадаў службоўцаў. У далейшым з улікам росту кадравай запатрабаванасці гэты пералік пашыраўся, і ў 2025-м ён ужо ўключае 41 прафесію рабочага і 18 пасадаў службоўцаў.

Наталля Паўлючэнка ўдакладніла, што «адным з прынцыпаў знешняй працоўнай міграцыі з’яўляецца абарона нацыянальнага рынку працы».

— Так, з боку службы занятасці з мэтай вырашэння кадравага пытання ў апошнія тры гады актыўна развіваецца такі кірунак, як складанне дарожных карт з наймальнікамі. І з моманту старту праекта дапамогу ў падборы кадраў атрымалі 910 з іх. Толькі за 2024-ы ў партнёрстве з наймальнікамі працаўладкавалі больш за 118 тыс. чалавек. Такі падыход дазваляе адрасна вырашаць пытанні кадравага забяспечання.

Чытайце таксама