1. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  6. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
Читать по-русски


/

Асобы, якія планавалі замах на Паўла Латушку, маглі адначасова займацца ў Польшчы шпіянажам. Такую выснову кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай зрабіў, атрымаўшы ліст з Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, паведамляе «Позірк».

Павел Латушка. Фота: TUT.BY
Павел Латушка. Фота: TUT.BY

«Нацыянальная пракуратура Польшчы працягвае расследаванне ў рамках крымінальнай справы аб падбухторванні ўстаноўленай асобы да забойства ў інтарэсах замежных спецслужбаў. У сувязі з тым, што па гэтай справе я з’яўляюся пацярпелым, я атрымаў адтуль афіцыйнае апавяшчэнне аб выдзяленні ў асобную вытворчасць крымінальнай справы па расследаванні злачынства, прадугледжанага артыкулам 130 (шпіянаж), параграф 1, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Польшча. Артыкул прадугледжвае расследаванне ўдзелу канкрэтнай асобы (асоб) у дзейнасці замежнай выведкі або на карысць замежнай выведкі супраць інтарэсаў Рэспублікі Польшчы», — заявіў «Позірку» Латушка.

«Зыходзячы з гэтага, — працягнуў палітык, — можна зрабіць выснову, што Нацыянальная пракуратура Польшчы падзяляе расследаванне на дзве крымінальныя справы. Першая — падбухторванне і замах на забойства ў дачыненні да мяне. Другая крымінальная справа, магу выказаць здагадку, звязаная з тым, што асобы, якія планавалі ажыццявіць забойства, адначасова займаліся шпіянажам на тэрыторыі краіны. Фактычна ў асобную вытворчасць выдзеленая крымінальная справа аб шпіянажы супраць Рэспублікі Польшча».

Пра расследаванне справы стала вядома ў ліпені 2024 года. Яна была распачатая паводле артыкулаў пра «падбухторванне да забойства» і «дзейнасць замежных спецслужбаў».

«Паводле неафіцыйнай інфармацыі з сілавых структур Польшчы, якой я валодаю, з пачатку года было папярэджана дзве пагрозы ў дачыненні да мяне на польскай тэрыторыі», — заявіў тады Латушка ў каментары «Позірку».

«Апошнім часам, — адзначыў таксама палітык, — мы фіксуем актывізацыю спробаў ціску на канкрэтных членаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення з боку асоб, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ. Яны ўжываюць метады подкупу, шантажу, пагроз, рэпрэсій у дачыненні да родных і блізкіх членаў нашай каманды. У нас зафіксаваныя доказы гэтых дзеянняў».